Полацкія ідэёлагі сталі бліжэй да народу?

Незвычайны семінар наладзілі ў Полацку для намеснікаў кіраўнікоў прадпрыемстваў раёну па ідэялогіі.

Спачатку ідэёлагаў навучылі карыстацца электроннай поштай (амаль ніхто з іх не ўмеў раней гэтага рабіць) і звазілі на экскурсію па аграгарадку Новыя Гараны. А потым пачалося самае цікавае. Ідэёлагам давялося… адказваць на пытанні віктарыны, прысвечанай здароваму ладу жыцця ды ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Перш, чым пусціць спецыялістаў па ідэялогіі ў спартыўную залу, іх агледзў медык, каб упэўніцца, што ніхто з ідэёлагаў не сканае проста на бегавой дарожцы. Аднаго з іх, дарэчы, да спаборніцтваў не дапусцілі. Астатнія бегалі, скакалі, ўдзельнічалі ў жартаўлівых эстафетах. Газета "Полацкі веснік" са спасылкай на кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы Полацкага райвыканкама Людмілы Гаўрылавай паведамляе, што арганізатары семінару такім чынам далі ідэёлагам адчуць на ўласным прыкладзе тое, што яны павінны рабіць для працоўных на сваіх прадпрыемствах.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ