Леаніда Аўтухова прыцягваюць да адказнасці за крыж


Леаніда Аўтухова, гарадоцкага актывіста руху "За Свабоду!", спрабуюць прыцягнуць да адказнасці за самавольнае ўсталяванне крыжа дя вёскі Фралова.

Нагадаем: крыж быў усталяваны ў гонар загінуўшых падчас антыбальшавіцкага паўстання 1918 года напрыканцы кастрычніка. Праз тры дні крыж нехта скраў. Каб заставіць міліцыю распачаць пошук крыжа, спадар Аўтухоў абвясціў яго сваёй прыватнай ўласнасцю. Як паведамляе belarda.org, 28 снежня Леаніда Аўтухова выклікалі ў Гарадоцкі РАУС, дзе склалі на яго пратакол за самавольнае ўсталяванне крыжа. Потым Аўтухова адвезлі ў суд. Суддзя не прызначыў яму пакаранне, але не таму, што не ўгледзеў у дзеянях Аўтухова нічога крымінальнага, а таму, што міліцыянты недакладна склалі пратакол. Калі ў РАУС дапрацуюць пратакол, не выключана, што Леанід Аўтухоў будзе прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці за самавольнае ўсталяванне крыжа ля вёскі Фралова.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць