У вёсцы Заронава збіраюць калекцыю Дзедаў Марозаў


Гэта эксклюзiўны праект мясцовай настаўніцы, стваральнiцы школьнага музея Людмілы Нiкiцiнай.

Неяк прынеслi дзецi ў музей старога Дзеда Мароза з ваты. Можа, яшчэ пасляваеннага часу. Пакрыўджанага i забытага. Людмiла Канстанцiнаўна адчула ў гэтым моманце нешта настальгiчнае. Па яе прапанове хлопчыкi i дзяўчынкi на старых гарышчах адшукалi яшчэ цэлы тузiн розных па ўзросце i памеру Дзядоў Марозаў. I не магазiнных, а самаробных – з ваты, iншых мясцовых матэрыялаў.
Зараз у калекцыі Нікіцінай каля дзесятка Дзядоў Марозаў і шэсць каробак з ёлачнымі цацкамі. Дзядулі ўсі старэнькія, гадоў з 50-60-х. А сярод навагодніх упрыгожванняў ёсць і сапраўдныя рарытэты.

Па матэр'ялах газеты "Рэспубліка".


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць