Збіраюць грошы на памятны знак расстраляным габрэям

Віцебскае грамадскае аб'яднанне "Гарадская габрэйская супольнасць" распачала збор сродкаў на ўсталяванне памятнага знака на месцы знішчэння габрэйскага гета.

Летам і восенню 1941 года фашысты праводзілі масавыя расстрэлы віцебскіх габрэяў. Пераважна, гэта рабілася ў так званым Ілаўскім (Тулаўскім) яры на ўскраіне Віцебску. Як распавядае гарадская газета "Віцьбічы", габрэйская супольнасць вырашыла ўсе пытанні, звязаныя з выдзяленнем зямлі, атрымала дазвол выканкама.

Падчас фашысцкай акупацыі было знішчана практычна ўсё габрэйскае насельніцтва Віцебска. Як распавядаецца ў кнізе "Хроніка страшных дзён: трагедыя Віцебскага гета", толькі ў 90-я гады на месцы, дзе знаходзілася гета і на месцы масавых расстрэлаў былі ўсталяваны памятныя камяні. Дагэтуль нават родным і блізкім загінуўшых у гета, якія хацелі ўсталяваць на месцы гібелі сваякоў памятныя абеліскі, не дазвалялася пісаць на іх, што расстраляныя і закатаваныя былі габрэямі. "Дазвалялася пісаць толькі абагульненна-нейтральныя словы "савецкія грамадзяне", - пішуць аўтары кнігі Аркадзь Шульман і Міхаіл Рыўкін. - Хаця ўсе разумелі, што гэтых людзей расстралялі не за тое, што ў кармане ў іх ляжаў савецкі пашпарт, а за тое, што нарадзіліся яны габрэямі".

Зараз над праектам памятнага знака працуе аўтар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" Леанід Левін. Адзінай крыніцай фінансавання будучага памятнага знаку ёсць ахвяраванні. "Гарадская габрэйская супольнасць" Віцебска звяртаецца да ўсіх неабыякавых грамадзян з просьбай дапамагчы ў зборы сродкаў. Банкаўскія рэквізіты для ахвяраванняў ў беларускіх рублях:

ВОО "Городская еврейская община", 210016, г.Витебск, ул. 1-я Колхозная, 6, УНП 300373289, р/с 3135200434029, Приорбанк, ОАО ЦБУ 200 г.Витебск, МФО 749.
На банкаўскіх дакументах абавязкова адметка "Ахвяраванні на будаўніцтва памятнага знака".


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць