Віцябляне чарговы раз перамаглі ў конкурсе малюнкаў пра Хануку

Віцяблянка Анастасія Фейгіна перамагла ў рэспубліканскім конкурсе “Малюем Хануку”, які праводзіць Яўрэйскае культурнае таварыства “Эмуна”.

Віцебская дзяўчынка заняла першае месца ва ўзроставай групе ад 11 да 15 гадоў. У малодшай групе пераможца — Кацярына Гензер з Барысава.

Віцябляне ўжо не першы раз перамагаюць на конкурсе “Малююем Хануку”. У мінулым годзе 11-гадовы Ілья Васільеў узяў гранпры, а Анастасія Фейгіна была адной з лепшых у старэйшай групе. Таксама праца Аляксандры Глазман прызнаная адной з лепшых у намінацыі “Натхненне”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць