Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на “сталінцы”

Бел-чырвона-белы сцяг чатырохпавярхоўцы сталінскага ампіру. Фота Сержука СераброУ Віцебску на вуліцы Кірава, побач з чыгуначным вакзалам, Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на чатырохпавярховую “сталінку”.

Як паведаміў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда, яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга прымацаваня цыдулка з наступным тэкстам: “Да народзінаў легендарнага камандзіра Наваградскага коннага швадрону Барыса Рагулі. Слава беларускаму герою! Мірон”.

Бел-чырвона-белы сцяг чатырохпавярхоўцы сталінскага ампіру. Фота Сержука Серабро

Барыс Рагуля пад час нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Наваградку, у настаўніцкай семінарыі, а напрыканцы 1943 г. арганізаваў і ўзначаліў Наваградскі конны эскадрон, які найперш змагаўся з савецкімі партызанамі, а таксама бараніў насельніцтва ад рабаўніцтва з боку як немцаў, так і польскіх партызанаў. Нарадзіўся ён 1 студзеня 1920 г. у мястэчку Турэц.

Бел-чырвона-белы сцяг чатырохпавярхоўцы сталінскага ампіру. Фота Сержука Серабро

Сцяг правісеў крыху больш за гадзіну, пасля чаго яго знялі пры дапамозе адмысловай лесвіцы на аўтамабілі МНС.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ