Дзед Мароз дапамог пабіць рэкорд на аўкцыёне ў Віцебску

Напярэдадні Новага года, 29 снежня, на аўкцыёне ў Віцебску кошт продажу аднаго з лотаў перавысіў пачатковы ў 311 разоў. Такім чынам быў пабіты рэкорд павышэння кошту (у 276 разоў), які пратрымаўся 10 гадоў. Цікава, што аўкцыён праводзіў спецыяліст у вопратцы Дзеда Мароза. А паставіла рэкорд аўтагазазаправачная станцыя ў Полацкім раёне.

Яе прадалі за 10,9 мільёна рублёў, хоць спачатку аб’ект выстаўляўся ўсяго за 1 базавую велічыню (35 тысяч рублёў). Новы ўладальнік аўтагазазаправачнай станцыі павінен стварыць тут сёлета экалагічна чыстае прадпрыемства і працоўныя месцы.

Гэта быў другі аўкцыён па продажу аб’ектаў за 1 базавую велічыню, які арганізаваў фонд “Віцебскаблмаёмасць”. Усяго падчас двух аўкцыёнаў прадалі 3 лоты на агульную суму 13,3 мільёна рублёў.

Крыніца: БелТА.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць