У Полацку адновяць помнік героям 1812 года

У Полацку плануюць аднавіць помнік героям 1812 года. Садзейнічаць гэтаму збіраецца Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі.

Як паведаміў намеснік Дзяржаўнага сакратара – сябра Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Сяргей Шухно, дазвол на гэты праект ужо атрыманы ад Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і масавых камунікацый Расіі. Ідэю падтрымала і Міністэрства абароны суседняй краіны.

Па словах С.Шухно, з удзелам Саюзнай дзяржавы таксама плануецца ўзвесці мемарыял у гонар расійскіх воінаў, якія загінулі ў 1915-1917 гадах пад Смаргонню ў Гродзенскай вобласці. Чыноўнік нагадаў, што пры садзейнічанні Саюзнай дзяржавы праводзілася рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, а ў Маскве ўстаноўлены помнік народнаму паэту Беларусі Янку Купале.

Крыніца: БелаПАН


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць