У Віцебску пабіты рэкорд па нараджальнасці

У навагоднюю ноч у Віцебску нарадзіліся 13 дзяцей. Гэта абсалютны рэкорд за апошнія 30 гадоў.

У тым ліку ўрачы радзільнага дома гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прынялі двойню. Дзяўчынкі-блізняткі вагай каля 2,5 кг кожная і ростам 43 і 44 см суадносна нарадзіліся ў сям’і віцябчан Амосавых. Яны разам з маці Інгай адчуваюць сябе выдатна і ўжо рыхтуюцца да выпіскі. Дома іх чакаюць тата і два браты.

Крыніца: ОНТ.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць