Полацкія калядныя выставы

4 студзеня ў бібліятэцы-філіяле №4 ЦБС Полацка адчынілася калядная выстава. З урачыстым словам напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова да чытачоў звярнуўся святар Свята-Пакроўскай царквы айцец Валерый. У выкананні хору прагучалі царкоўныя спевы.

Таксама ў бібліятэцы наладжана выстава-продаж царкоўных кніг.На працягу каляднага тыдня такія мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх бібліятэках Полацка.

Яшчэ адна выстава ў Полацку напярэдадні Калядаў — “Блакітная жамчужына Беларусі”, прысвечаная 70-годдзю Віцебскай вобласці, адкрылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання. У яе экспазіцыі прадстаўлены кнігі, брашуры, буклеты, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця Віцебшчыны на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

Фотавыстава, якая прысвечана 1015-годдзю Полацкай епархіі, зараз у падарожжы. Яна экспанавалася ў Глыбокім, Докшыцах, Расонах. Цяпер з выставай знаемяцца праваслаўныя хрысціяне і жыхары Міершчыны


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць