Помнік Хруцкаму адноўлены

Напрыканцы снежня мінулага года пад Полацкам быў адноўлены помнік Івану Хруцкаму, выбітнаму беларускаму мастаку 19 стагоддзя.

Хруцкі быў пахаваны ў вёсцы Дразды Юравіцкага сельсавету. Раней на яго магіле быў усталяваны бюст, які знішчылі вандалы. У свой час бюст замяніла часовая стэла без надпісу. Цяпер на магіле пастаўлены помнік, на якім з аднаго боку знаходзіцца аўтапартрэт мастака, а на другім адлюстраваны адзін з нацюрмортаў і лірычны верш.

Новы помнік, на які выдаткавана больш за 2 мільёны рублёў, выраблены за сродкі раённага аддзялення Фонду Міру. Даглядаць магілу вядомага земляка і ягоных сваякоў будуць вучні Палатоўскай сярэдняй школы, дзе зараз ствараецца музей Івана Хруцкага.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    Каментаваць