У Екабпілсе праходзіць выстава постэраў Марка Ратко

У мастацкай галерэі MANS’S Екабпілса праходзіць выстава постэраў Марка Ратко, яўрэйскага мастака, які жыў у ЗША, а нарадзіўся ў Даўгаўпілсе на тыя часы Віцебскай губерні. Выстава праходзіць у межах праекту ЕЗ INTERREG “Мастацтва без межаў — развіццё памежнай культуры ў кантэксце творчасці Марка Шагала і Марка Ратко”, якую рэалізуюць Віцебскі гарвыканкам і Даўгаўпілская гарадская дума.

У межах гэтага праекту ўжо было некалькі выстаў, у тым ліку — выстава твораў Марка Шагала ў Даўгаўпілсе. Экспазіцыя прац Марка Ратко ў Екабпілсе працягнецца да 13 студзеня, а наступная выстава праекта адбудзецца ў горадзе Рокішыс (Літва).

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ