РНЕ зноў пагражае

Барс Хамайда з лістом ад РНЕ. Фота Марыны ПаўлавайЧарговыя лісты ад імя незарэгістраванай арганізацыі РНЕ атрымалі сёння віцебскі грамадскі актывіст Барыс Хамайда і рэдактар незалежнай газеты "Кур'ер з Віцебску" Уладзімір Базан.

Спадару Базану ліст даслалі на абанентскую скрыню, а спадару Хамайдзе кінулі ў паштовую скрыню па месцу жыхарства. Аўтары лістоў пагражаюць "нашкодзіць" рэдактару "Кур'ера" і распаўсюджвальніку газеты Барысу Хамайдзе.

Пазбегнуць "пакарання" спадары Базан і Хамайда, паводле аўтараў лістоў, могуць ў тым выпадку, калі незалежная газета выступіць супраць усталявання памятнага знака габрэям, што былі расстраляны ў віцебскам гета ў часы Вялікай Айчынай.

Прадстаўнікі незарэгістраванай арганізацыі сцвярджаюць, што выдзяленне пакут габрэяў ад пакут савецкага народу выкліча канфлікты на глебе нацыянальнай розні. Пакараць Уладзіміра Базана і Барыса Хамайду аўтары лістоў абяцаюць, спасылаючыся на свае сувязі з мясцовымі ўладамі.
Ліст РНЕ Уалдзімеру Базану
Нагадаем: памятны знак расстраляным вязням віцебскага гета плануецца ўсталявацть па ініцыятыве грамадскага аб'яднання "Гарадская габрэйская супольнасць". Аб'яднанне ўжо атрымала дазвол абласнога выканкама, вызначана месца, дзе будзе знаходзіцца знак, а вядомы беларускі скульптар і архітэктар Леанід Левін працуе над праектам помніку, "Гарадская габрэйская супольнасць" выдзе збор ахвяраванняў на ўсталяванне памятнага знака.
Ліст РНЕ Барысу Хамайдзе
Барыс Хамайда мае намеру звярнуцца ў абласную пракуратуру. Уладзімір Базан пакуль не вырашыў, ці варта звяртацца па дапамогу да праваахоўных органаў. Лісты з пагрозамі ад імя РНЕ віцебскія актывісты, журналісты і работнікі культуры атрымліваюць не першы раз, але ні міліцыя, ні пракуратура дагэтуль не прыклалі сур'ёзных намаганняў, каб адшукаць тых, хто пагражае грамадзянам Беларусі ад імя расейскай прафашыстскай арганізацыі.

Чытайце яшчэ