Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый узнагароджаны прэміяй “За духоўнае адраджэнне”

Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, кіраўнік Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы ўзнагароджаны прэзідэнцкай прэміяй “За духоўнае адраджэнне” 2007 года.

Прэмія “За духоўнае адраджэнне” ўручаецца “за актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, якія садзейнічаюць замацаванню духоўных каштоўнасцей, ідэй сяброўства і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальсцей і веравызнанняў”.

“Прэмія “За духоўнае адраджэнне” з’яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да духоўнага адраджэння і маральнага стану нашага грамадства”, – сказаў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый у інтэрв’ю БелТА. Ён дадаў, што прысуджэннне прэміі стала для яго нечаканасцю. “Гэта высокая адзнака не асабіста маіх заслуг, а працы ўсіх свяшчэннаслужыцеляў”, – падкрэсліў архіепіскап. Па ягоных словах, прэмія будзе накіравана на справы духоўнага развіцця.

Архіепіскап Дзімітрый узначальвае Віцебскую епархію з моманту яе стварэння – з 1992 года. За 15 гадоў ягонага кіраўніцтва колькасць прыходаў павялічылася з 9 да 138. За гэты час адноўленыя 5 манастыроў. Адбудоўваюцца храмы, сярод іх помнікі архітэктуры – Свята-Успенскі кафедральны сабор, Свята-Уваскрасенская царква.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць