На прыём да ўрача – па тэлефоне

У рэгістратуры Полацкай Цэнтральнай гарадской паліклінікі ўсталяваны чатыры новыя камп’ютэры, якія дазволяць жыхарам Полацка і Полацкага раёну запісацца на прыём па тэлефоне. Камп’ютэры з’яднаны ў сетку, на іх усталявана адпаведная праграма.

Шматканальныя нумары тэлефонаў дазваляюць дазваніцца адначасова некалькім абанентам. Запісацца на прыём можна за 10 дзён альбо нават на сёння-заўтра пры наяўнасці талонаў. Полацкія медыкі аднымі з першых у рэспубліцы асвоілі камп’ютэрны запіс наведвальнікаў з мэтай больш аператыўнага аказання патрэбнай дапамогі насельніцтву горада і раёна.

Праўда, мала зразумела, як метад запісу дапаможа вырашыць пытанні з недастатковай колькасцю спецыялістаў некаторых катэгорый, з-за якой і ствараюцца чэргі ў паліклініцы.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ