У Наваполацку адбудзецца хакейны “Матч зорак”

Падзея намечаная на 22 студзеня. Зборныя “зорак” фармуюццагэтаксама як і ў мінулым сезоне: лепшыя гульцы мінскіх клубаў будуць граць супраць каманды, сабранай з хакеістаў астатніх удзельнікаў экстралігі.

Стартавыя пяцёркі і брамнікі абодвух зборных будуць вызначаныя шляхам галасавання на сайце ФХРБ. Пра склад другіх пяцёрак паклапоцяцца журналісты.

Упершыню сярод прыхільнікаў хакею, якія прыймуць удзел у галасаванні, Нацыянальная федэрацыя хакею разыграе прызы – календары ФХРБ на 2008 год.

Чаканы агляд лепшых сілаў айчыннай экстралігі будзе ўжо чацвёртым па ліку. У 2005 і 2006 гадах беларусы сустракаліся са зборнымі, што складаліся з іншаземцаў, гуляючых за Беларусь.

Абодва разы перамаглі беларускія хакеісты. Год таму фармат зорнага шоў было вырашана змяніць. У студзені 2007 ў Горадні сустрэча менчукоў і рэгіяналаў завяршылася ўнічыю – 7:7.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ