Жыхароў Віцебска просяць ахвяраваць на аднаўленне Свята-Уваскрасенскага храма

Віцебскія ўлады, прадстаўнікі грамадскасці і інтэлігенцыі звярнуліся да ўсіх віцябчан, а таксама да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу ў завяршэнні будаўніцтва духоўнай святыні Віцебска – Свята-Уваскрасенскага храма.

Свята-Уваскрасенскі храм (знаходзіцца побач з Ратушай) – адзін з найпрыгажэйшых у Віцебску. Гэта помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. На рубяжы 1920-1930 гадоў ён быў зачынены, а ў 1936 годзе разруйнаваны ўшчэнт. Зараз агульнабудаўнічыя працы па яго адраджэнні практычна скончаны, аднак не хапае сродкаў на завяршэнне аднаўлення.

“Усе, хто прыме ўдзел у адраджэнні гэтай святыні Віцебскай зямлі, зацверцяць сваё добрае імя ў гісторыі горада, а адноўлены храм будзе яркім сведчаннем нашай гістарычнай памяці і таго, што вера вяртаецца ў наша жыццё”, – гаворыцца ў афіцыйным звароце.

Яго падпісалі 27 вядомых у Віцебску асоб. Сярод іх, у прыватнасці, акцёры драмтэатра імя Я.Коласа Святлана Акружная і Фёдар Шмакаў, мастацкі кіраўнік тэатра “Лялька” Віктар Клімчук, мастак Алег Скавародка, скульптар Азат Тарасян, рэктар ВДАВМ Антон Ятусевіч, рэктар ВДТУ Валерый Башметаў, дырэктар абласной філармоніі Алена Падаляк, ганаровы трэнер Беларусі і СССР Вікенцій Дзмітрыеў і вядомая спартсменка Ганна Цярэня.

Ахвяраванні прымаюцца:
Р/с №3015200222016 ОАО «Приорбанк», ЦБУ №200 г.Витебск, код 749
«Приход храма Воскресения Христова г.Витебска Витебской епархии Белорусской православной церкви».


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць