Мірон ушанаваў памяць Янкі Філістовіча

У Віцебску на адным з будынкаў па вуліцы Герцэна з нагоды 84-годдзя з дня народзінаў Янкі Філістовіча (14.01.1926 — 1952) Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.
Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Янкі Філістовіча. Фота Сержука Серабро

Барыс Хамайда паведаміў, што яму стала вядома з крыніц вартых даверу, што да сцяга была прымацаваная цыдулка з наступным тэкстам: “Да народзінаў мужнага змагара Янкі Філістовіча, для якога лёс Радзімы быў значна вышэй за ўласнае жыццё. Слава беларускаму герою! Мірон”. Сцяг правісеў нядоўга і быў зняты пры дапамозе адмысловай машыны МНС.

Нагадаем, што Янка Філістовіч быў дэсантаваны 9 верасня 1951 г. амерыканцамі на Беларусь, як прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, і стварыў на Маладэчыншчыне антысавецкую падпольную групу. Падпольшчыкі паспелі выпусціць адзін нумар газеты “Жыве Беларусь” і адну ўлётку. 5 верасня 1952 г. група была знішчаная, захоплены Філістовіч растраляны ў гэтым жа годзе.

Чытайце яшчэ