З Барысава ў Росіцу

У лютым 1943 года ў вёсцы Росіца на Дрысеншчыне былі зажыва спалены фашыстоўскімі карнікамі некалькі тысячаў чалавек. Сярод іх – два каталіцкія сьвятары: кс. Юры Кашыра і кс. Антоні Ляшчэвіч, якія былі папярэджаны пра маючую адбыцца расправу, але не пакінулі вернікаў і былі закатаваныя разам зь імі. У 1999 годзе яны былі абвешчаны благаславёнымі. Зараз Росіца з’яўляецца мейсцам паломніцтва.

Пачынаючы з 1999 і 2000 гг, на ўрачыстасьць у гонар пакутнікаў, якая ладзіцца ў жніўні, кіраваліся пілігрымкі з Друі і Полацка. Сёлета ўпершыню будзе наладжана пілігрымка з Барысава ў Росіцу. Пілігрымы будуць ісьці на працягу адзінаццаці дзён праз Зембін, Докшыцы, Глыбокае, Полацак.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ