У Полацку новы старшыня афіцыйнага прафсаюза

Напрыканцы мінулага тыдня ў Полацку адбыўся пленум гаркама прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў.

Асноўным пытаннем на ім былі выбары новага старшыні. Прысутныя адзінагалосна падтрымалі кандыдатуру Таццяны Пятроўны Корзун, загадчыцы аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на даму Тэратарыяльнага цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Раней гэтую пасаду 6 гадоў займала Зоя Іванаўна Герасімовіч. Пленум задаволіў яе просьбу аб вызваленні ад пасады, выказаўшы падзяку за добрасумленную працу.

У рабоце пленума ўзялі ўдзел старшыня Віцебскага абкома прафсаюза В.В. Мядзелец і намеснік старшыні Полацкага гарвыканкама М.С. Ільюшонак.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ