Сельскія настаўнікі не маюць права абедаць у школьных сталоўках

У вясковых школах Глыбоччыны новаўвядзенне: сельскіх настаўнікаў пазбавілі магчымасці харчавацца ў школьных сталоўках.

Забарона дзейнічае ад пачатку трэцяй чвэрці, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на спецыяліста па харчаванні Глыбоцкага РАА Алену Яцыну. Паводле спадарыні Яцынай, забарона звязана са зменамі ў фінансавым заканадаўстве. Тым часам у іншых раёнах вобласці ды ў самім абласным цэнтры настаўнікі як харчаваліся ў школьных сталоўках, так і працягваюць гэта рабіць. Паводле спецыяліста ў галіне школьнага харчавання абласнога аддзелу адукацыі наталлі Мазянковай, такой забароны наогул не існуе, проста ў некаторых рэгіёнах няграматна адрэагавалі на змену механізму пераводу грошай за школьнае харчаванне, паведамляе Радыё Свабода.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ