У смерці беларускіх лётчыкаў (сярод іх былі віцябчане) абвінавачваюць тэрарыстаў

Самалёты беларускай кампаніі «Трансавіяэкспарт», якія пацярпелі крушэнне ў Самалі ў сакавіку 2007 года, былі збітыя ў выніку тэракта. Пра гэта паведаміў сёння генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Нагадаем, што сярод ахвяр тэракта былі пяць лётчыкаў з Віцебска.

Як паведмляе БелаПАН, следства па дадзеным факце вядзе КДБ Беларусі. Дапамогу беларускаму боку аказвае ААН, абяцалі дапамагчы і прадстаўнікі ЗША, у прыватнасці, прадставіць інфармацыю, атрыманую ў дні дзвюх авіякатастроф са спадарожніка. Але канкрэтныя віноўнікі катастрофы не называюцца, і, хутчэй за ўсё, не будуць названыя ніколі.

Нагадаем, што першы самалёт кампаніі «Трансавіяэкспарт» быў падбіты ў Самалі 9 сакавіка 2007 года. А 23 сакавіка ў небе над гэтай афрыканскай краінай зенітныя ракеты падбілі яшчэ адзін беларускі самалёт – ІЛ-76. Ракета трапіла ў крыло. Загінулі ўсе 11 членаў экіпажу, якія знаходзіліся на борце.
У Беларусі агульнарэспубліканскую жалобу па загінуўшых не аб’яўлялі. Праўда, ім былі аддадзены ўсе ўшанаванні, накшталт салюту і выканання дзяржаўнага гімну на могілках.
У Віцебскай абласной філармоніі 2 красавіка 2007 года адбылася грамадзянская паніхіда па трох нашых земляках. Шмат людзей прыйшлі развітацца з бортінжынерам Аляксандрам Зерніным, штурманам карабля Генадзем Трашковым і памочнікам камандзіра карабля Аляксандрам Гаманьковым. Іх пахавалі на цэнтральных гарадскіх могілках “Мазурына” на Алеі герояў. Яшчэ двух віцябчан, інжынера Міхаіла Баглова і камандзіра карабля Ігара Вашкевіча, пахавалі ў Мінску, разам з астатнімі членамі экіпажа, – так вырашылі іхнія сваякі.
У тыя сакавіцкія дні быў створаны сайт памяти загінуўшага экіпажу. На форуме людзі і зараз выказваюць сваё гора.


Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць