ФК “Віцебск” заключыў кантракты з двума футбалістамі зборнай Арменіі

Футбольны клуб “Віцебск” заключыў кантракты з двума футбалістамі нацыянальнай зборнай Арменіі. За наш клуб цяпер будуць выступаць 27-гадовы абаронца Аляксандр Тадэвасян і 31-гадовы паўабаронца Артур Васканян. Пагадненні з легіянерамі аформлены на год.

Апошнім клубам, за які выступаў Артур Васканян, з’яўляўся ерэванскі “Арарат”. За зборную сваёй краіны Васканян правёў 39 матчаў і забіў 1 гол.

А срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі-2007 “Гомель” заключыў кантракт з 26-гадовым абаронцам армянскай зборнай Агванам Мкртчанам (“Пюнік”, Ерэван, Д1). Ён правёў 22 еўракубкавыя сустрэчы (другі паказчык сярод ягоных суайчыннікаў) і шэсць разоў выйграваў чэмпіянат Арменіі, паведамляе “Прессбол”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ