На Вадохрышча Віцебск наведалі пісьменнікі

Вечарам 19 студзеня 2008 г. у Віцебску прайшла прэзентацыя новых кніг і часопіса “Аrche”. На імпрэзе, якая праходзіла ў новым памяшканні рэдакцыі “Віцебскага кур’ера”, прысутнічалі пісьменнік Уладзімер Арлоў, пісьменніца Наталка Бабіна, рэдактар “Аrche” Валер Булгакаў і рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Скурко.
Сустрэча з пісьменнікамі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

З-за дрэннага надвор’я госці доўга не маглі дабрацца да Віцебска, таму сустрэча пачалася са спазненнем і прайшла сцісла і дынамічна. Спадар Арлоў яшчэ раз распавёў пра сваю кнігу “Імёны свабоды”, а спадарыня Бабіна прадставіла новы раман “Рыбін горад”. Апошні нумар “Аrche” і навінкі серыі “Кнігарня “Нашай нівы” былі прэзентаваныя Валерам Булгакавым, а напрыканцы сустрэчы Аднрэй Скурко прадэманстраваў караценькі фільм, які пазнаёміў прысутных з рэдакцыяй “Нашай нівы”.

Сустрэча з пісьменнікамі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

Сустрэча з пісьменнікамі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро

На сустрэчу з пісьменнікамі, нягледзячы на завіруху і няблізкі свет, сабралася больш сарака чалавек.

Сустрэча з пісьменнікамі ў Віцебску. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , , , , ,

Падобнае

    Каментаваць