Полацк рыхтуецца да будаўніцтва АЭС?

Прынятае рашэнне Віцебскага аблвыканкама аб стварэнні ў Полацкім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях службы хімічнай і радыяцыйнай абароны ў складзе 7 чалавек. Служба будзе фінансавацца з абласнога бюджэту.

Зараз, як паведамляе «Полацкі веснік», вядзецца папярэдні адбор кандыдатаў, атэставаных па спецыяльнасці хіміка-дазіметрыста. У мінулым годзе асабовым саставам Полацкага ГРАНС праведзена вялікая работа па абясшкоджванню небяспечнага аб'екта — непрыгодных пестыцыдаў у в.Дзёрнавічы Азінскага сельсавета. Гэты і іншыя хімічна-небяспечныя аб'екты на тэрыторыі горада і раёна работнікі новай службы будуць пастаянна трымаць пад кантролем.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ