“Віцебск” перамог “Хімік-СКА” – 3:2

ХК “Віцебск” атрымаў чацвёртую запар перамогу ў экстралізе чэмпіяната Беларусі па хакею. У заключным матчы 44-га тура нашы землякі ў мінулую суботу абыгралі дома суседзяў – хакеістаў наваполацкага “Хіміка-СКА” – з лікам 3:2.

Такім чынам, “Віцебск” з 69 ачкамі падняўся на трэці радок турнірнай табліцы.

Узначальвае ж яе па-ранейшаму сталічны “Керамін” (93 балы). На другім месцы – мінскае “Дынама” (73), на чацвёртым – жлобінскі “Металург” (68), затым ідуць мінскае “Юнацтва” (67), “Хімік-СКА” (56), магілёўскае “Хімвалакно” (54), гродзенскі “Нёман” (53), “Гомель” (47) і “Брэст” (20).

Чытайце яшчэ