Гадзіньнікі і чаравікі “трапілі ў палон”

Кліенты майстэрні віцебскага Дому быту ня могуць атрымаць свае рэчы – новы гаспадар выгнаў прадпрымальнікаў, а маёмасьць пакінуў пад замком.

На дзьвярах Дому быту вісіць аб'ява, што з 16 студзеня будынак зачынены на рамонт. А два дзя-сяткі прадпрымальнікаў сабраліся на ганках і пачалі тлумачыць запрошаным журналістам скла-данасьць свайго становішча.

– Спачатку тут працавалі дзяржаўныя атэлье, цырульні ды майстэрні, – распавядае Ігар Літвінаў. – Аднак па меры таго, як дзяржаўная "бытоўка" пачала развальвацца, вольныя месцы запоўнілі мы, прадпрымальнікі. Паслугі самыя розныя: рамантавалі сумкі, абутак, электрапры-боры, шылі і рэстаўравалі адзеньне, працавала гадзіньнікавая майстэрня, некалькі цырульняў, вясельны салён...Так мы жылі, пакуль улады ня выставілі будынак Дома быту на аўкцыён. Вы-купіла яго таварыства "Витебский двор", і новыя гаспадары адразу сказалі, што ў 10 разоў пад-высяць арэндную плату.

Раней прадпрымальнікі плацілі штомесяц ад 1 да 6 эўра за квадратны мэтар. Падвышэньне у 10 разоў адразу падалося непрымальным, а новыя гаспадары неўзабаве зьмянілі і гэтае сваё ра-шэньне: сказалі, што будынак зачыняць на рамонт, пасьля якога прапануюць прадпрымальнікам выкупіць свае месцы раз і назаўсёды.

– Калі выкупіць месцы мы ня зможам, то застанёмся на вуліцы, – кажа Ігар Літвінаў. – А калі нават выкупім ды павяртаемся сюды пасьля рамонту, то будзем вымушаныя падняць кошт пас-луг ды страцім сваіх кліентаў.

А гэта пераважна прыежджыя зь вёскі, бо КБА месьціцца якраз паміж чыгуначным і аўтобусным вакзаламі. Гэтая акалічнасьць таксама выклікае абурэньне прадпрымальнікаў: маўляў, афіцыйна ў нас гавораць, што ўлады дбаюць пра людзей, асабліва вяскоўцаў, паз-баўленых шмат якіх зручнасьцяў і выгод, а насамрэч чыноўнікаў хвалююць толькі грошы – та-му й прадалі Дом быту іншаму гаспадару.

Прадстаўнікі таварыства "Витебский двор" афіцыйна папярэдзілі прадпрымальнікаў – будынак зачыніцца на рамонт і прапанавалі загадзя вывезьці маёмасьць. Хто-ніхто так і зрабіў, а іншыя вырашылі пайсьці на канфлікт з новым гаспадаром: яны сьцьвярджаюць, што ў іх ня скончаны тэрмін арэнды, і таму патрабаваньне "высяляцца" незаконнае. У выніку ўраньні 16 студзеня частка прадпрымальнікаў апынулася перад зачыненымі дзьвярыма, за якімі засталася і іхняя ўласнасьць, і рэчы кліентаў, здадзеныя ў рамонтныя майстэрні – абутак, адзеньне, гадзіньнікі, электрапрыборы...

Прадпрымальнікі будуць зьвяртацца ў пракуратуру ды адстойваць свае правы – патрабаваць, каб ім дазволілі працаваць далей на ранейшых умовах. У "закладніках" канфлікту засталіся спажыўцы бытавых паслуг: калі яны змогуць атрымаць назад свае рэчы, пакуль невядома.
bulletinonline.org

Меткі: ,

Чытайце яшчэ