У “Матчы зорак” у Наваполацку зборная рэгіёнаў перамагла зборную сталіцы

Напярэдадні ў Наваполацку на арэне “Хіміка-СКА” адбылося хакейнае шоу “Матч зорак” беларускай экстралігі. Ягоным вынікам стала перамога зборнай рэгіёнаў над зборнай Мінска – 6:5.

Асноўны час сустрэчы скончыўся ўнічыю, і пераможцу давялося вызначаць у серыі пасляматчавых булітаў. Аўтарам вырашальнага буліта стаў Дзмітрый Ігошын з ХК “Віцебск”. Ён, а таксама Андрэй Макараў з “Дынама” (Мінск) прызнаныя лепшымі гульцамі сустрэчы. Спецыяльны прыз атрымаў 23-гадовы форвард наваполацкага “Хіміка-СКА” Вадзім Карага, у якога ў дзень матча нарадзіўся сын.

Хакейны “Матч зорак” айчыннай экстралігі прайшоў ужо ў чацвёрты раз. Летась падобная сустрэча паміж камандай, сфарміраванай з прадстаўнікоў сталічных клубаў, і зборнай рэгіёнаў, праходзіла ў Гродне і скончылася ўнічыю – 7:7.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць