У Віцебску павінна быць закладзена “Алея зорак” – А.Косінец

Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” павінен змяніцца – такую задачу паставіў на калегіі Міністэрства культуры Беларусі намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Косінец. На ягоную думку, форум штогод праходзіць аднатыпна, і неабходна мяняць падыход да яго арганізацыі. Напрыклад, прэм’ер-мінстр выказаў такую прапанову: у Віцебску павінна быць закладзена “Алея зорак”, з запрашэннем персон, якія ўвасабляюць сабой культуру і зрабілі ўнёсак у развіццё фестывалю.

Прэм’ер-міністр таксама ўнёс прапанову праводзіць конкурс вакалістаў не толькі сярод дарослых і дзяцей, але і сярод юнакоў. Увогуле ў “Славянскім базары” павінны ўдзельнічаць выключна зоркі сусветнага ўзроўню. “Адзін канцэрт Тота Кутуньё абыходзіцца ў суму каля 600 мільёнаў беларускіх рублёў. Запрасіце 5-7 такіх выканаўцаў”, – сказаў А.Косінец.

Ён таксама зрабіў заўвагу, што Летні амфітэатр не эксплуатуецца належным чынам, да гэтага часу няма бізнэс-плану самога фестывалю і мерапрыемстыаў, якія на галоўнай канцэртнай пляцоўцы будуць праводзіцца ў летні перыяд.

Паводле БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ