У Віцебску праходзіць спаборніцтва па фігурным катанні “Зорачка”

У Віцебску 25-27 студзеня на лядовай арэне Палаца спорту праходзіць другі этап першынства Беларусі па фігурным катанні “Зорачка”. У ім удзельнічаюць каля 100 юных фігурыстаў з Віцебска, Мінска, Брэста, Магілёва і Гродна.

Барацьба разгортваецца ў чатырох узроставых групах, пачынаючы з самых маленькіх фігурыстаў – “бронзавы клас” (1999 г.н.) і заканчваючы юніёрамі – “зорачка-плюс” (1994 г.н. і старэйшыя). Пераможцы спаборніцтваў будуць названыя 27 студзеня.

“Зорачка” праходзіць у тры этапы, падчас якіх вызначаюцца 12 лепшых юных фігурыстаў. Яны выходзяць у фінальную частку. Трэці этап “Зорачкі” пройдзе ў сакавіку ў Гомелі, а фінал адбудзецца напачатку красавіка ў Мінску, паведамляе БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць