«Сняжынка» не тае…

XXXIII Міжнародны конкурс па спартыўна-бальным танцам “Віцебская сняжынка”, што адбыўся 26-27 студзеня ў канцэртнай зале Цэнтра культуры “Віцебск”, падараваў віцяблянам фарбавае запальнае свята танца.

У гэтым годзе ў конкурсе “Віцебская сняжынка” удзельнічалі больш за 400 пар з 11 краін – гэта Азербайджан, Грузія, Польша, Латвія, Літва, Эстонія, Малдова, Румынія, Украіна, Расія, Беларусь. У рамках конкурса прахадзіў турнір міжнароднай класіфікацыі па лацінаамерыканскай і еўрапейскай праграмам. На паркет выходзілі лепшыя пары краін-удзельніц конкурса, усе дэманстравалі свае выдатнае майстэрства, узаемаразуменне, артыстызм.
Два дні вялася напружаная барацьба сярод спартсменаў 17 ўзростных катэгорый. У самай малодшай з іх – “першыя крокі” – выступілі дзеці 4-5 лет”, сярод іх асабліва складана было вызначыць пераможцаў.

Вызначалі лепшыя пары суддзі светавога ўзроўня з 10 краін. Да фінала дайшлі па шэсць-сем пар ў кожнай ўзростнай катэгорыі. З іх былі выбраны лепшыя.

Пераможцамі в лацінаамерыканскай праграмме стала пара з Малдовы – Яўген Кашковский и Анна Матус (I месца), на II месцы Дмітрый Паску і Кацярына Жэлязная (Румынія) і на III ¬– Арцём Казыра і Анастасія Вяслова (Беларусь).

Сярод Юніораў-1 першае і другое месца занялі спартсмены з Віцебска (суадносна) – Улад Няфёдаў і Кацярына Прыхожая, Аляксандр Лазука і Святлана Гарноўская (клуб “Мярэнга”), а трэцяе дасталася пары з Мінска Максім Юшкевіч і Славяна Мальнік (клуб “Дуэт”). У групе Юніоры-2 лепшымі сталі пары з Кішынёва – Аляксандр Пагор і Ірына Вышынская (I месца), Віцебска –Дзмітрый Пілецкі і Віталія Поршына (II) і Мінска – Андрэй Ахметшын і Анастасія Грыгарэнка (III).
У групе Дзеці-2 выдатна паказалі сябе маленькія танцоры з мінскага клуба “Сучасны стыль” Дзмітрый Асадчук і Наталля Кажэўнікава (I месца), госці з Кішынёва Андрэй Філоненка и Генрыета Буга (II) і выхаванцы віцебскага клуба “Арабэск” Ігар Машкоў і Яна Касцюк (III).
Прызавыя месцы у першы конкурсны дзень занялі таксама прадстаўнікі беларускіх клубаў “Фэст” (Віцебск); “Венецыя”, “Сігма”, “Піруэт”, “Танга”, “Людзміла”, “Аурум”, “Мара” (Мінск), “Грацыя” (Гомель).

Віцебскі конкурс спартыўнага бальнага танца – адзін з самых прэстыжных у Беларусі, год за годам мноства пар з розных краін з’яўляюць жаданне ўдзельнічаць у ім. Для спартсменаў гэта магчымасць паказаць шырокаму гледачу свае майстэрства, стымул для далейшай працы. І, калі “Віцебская сняжынка” не растае, у наступным годзе мы ўбачым, як расце майстэрства юных “сняжынак”, якія калісьці рабілі першыя крокі на віцебскай сцэне, старэйшых прадстаўнікоў розных клубаў і школ, і нас зноў парадуе яркае свята танца.

Конкурс адбыўся дзякуючы падтрымцы Міжнароднай федэрацыі танцавальнага спорта (IDSF), Беларускай федэрацыі танцавальнага спорта, Віцебскіх аблвыканкама і гарвыканкама, Цэнтра культуры “Віцебск”, ОО “Клуб спартыўнага танца “Фэст”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць