Стары млын разбіраюць на цэглу

Кіраўніцтва Глыбоцкай птушкафабрыкі вырашыла разабраць на цэглу стары млын, які ёсць часткай былога маёнтку Чарняўскіх і месціцца ля вёскі Кашталянаўшчына.

Юрыдычна прыцягнуць да адказнасці прадпрыемства, на баланс якога передадзены будынкі сядзібна-паркавага комплексу, немагчыма: маёнтак Чарняўскіх не прызнаны помнікам гісторыі і культуры. Аднак грамадскасць абурана, бо гэта не першы выпадак на Глыбоччыне, калі архітэктурная спадчына становіцца непатрэбнай адказным асобам. Сядзібна-паркавы комплекс у Кашталянаўшчыне быў сфарміраваны у ХIX-пачатку ХХ стагоддзя. Да нашых дзён захаваліся аднапавярховы будынак амбара і двухпавярховы будынак млына з стыле эклектыкі, а таксама дзве мураваныя стайні з чырвонай цэглы. Часткова захаваўся і парк, які абкружаў сядзібу.

Крыніца: www.westki.info

Меткі: ,

Чытайце яшчэ