Апазіцыянераў прынялі за злодзеяў, а потым не зразумелі

Ўвечары 29 студзеня супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі дваіх віцебскіх апазіцыянераў - вядомага беспартыйнага актывіста Барыса Хамайду ды сябра КХП-БНФ Аляксандра Салаўяна.

Апазіцыянеры вывесілі бел-чырвона-белы сцяг на адным з жылых будынкаў на вуліцы газеты "Праўда". Стораж адной з арганізацый патэлефанаваў у міліцыю, бо яму здалося, што невядомыя забраліся на дах каб скрасці дрот. Затрыманых адвезлі у пастарунак, а потым - у ізалятар часовага утрымання, дзе яны правялі ноч. У Кастрычніцкім РАУС дзеянні Барыса Хамайды і Аляксандра Салаўяна кваліфікавалі як незаконнае пікетаванне. Міліцыянты вырашылі, што, вывесіўшы сцяг, яны прыцягвалі ўвагу людзей. Сёння ў 14 гадзін пачалося пасяджэнне суда. Пасля таго, як апазіцыянеры запатрабавалі, каб суддзя размаўляла з імі па-беларуску ці забяспечыла перакладчыкам, судовае паседжанне было перанесена. Яно мусіць працягнуцца з раніцы 31 студзеня.


Падобнае

    1 каментар

    1. Kastus  
      30/студзень/2008 у 23:28

      Vos i zlavili slavutaga mirona! Hiba galowny radaktar saitu nia vedae, shto stjag visey na elektrychnym drotu? Jak ne soramna pavazhanamu Silverrebelu!!!

    Каментаваць