“Рукі прэч ад палітычных партый!”– пікеты пад такой назвай збіраецца правесці ў Віцебску партыя БНФ

Віцебская абласная Рада партыі БНФ некалькі дзён таму падала заяву ў гарвыканкам на дазвол правядзення пікетаў “Рукі прэч ад палітычных партый!” – на знак салідарнасці з Партыяй камуністаў Беларускай (ПКБ).

Падчас акцый сябры партыі БНФ збіраюцца выкарыстоўваць плакаты, транспаранты, бел-чырвона-белыя сцягі, партыйную сімволіку і гукаўзмацняльную апаратуру.

Калі гарвыканкам дазволіць гэта мерапрыемства, пікеты будуць праходзіць напрацягу двух тыдняў – з 15 лютага па 1 сакавіка – з 15 да 17 гадзін у самым цэнтры Віцебска, на плошчы Свабоды.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць