Сцяг у гонар К.Каліноўскага і віцебскіх змагароў

У ноч на 2 лютага ў Віцебску на адным з дамоў па вуліцы Суворава (недалёка ад Кастрычніцкага РАУС) з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

Як стала вядома з крыніц, вартых даверу, на цыдулцы, прымацаванай да сцяга, было напісана: “У гонар слаўнага сына зямлі беларускай Кастуся Каліноўскага, які нарадзіўся 2 лютага 1838 года. Вітаю віцебскіх змагароў Барыса Хамайду і Аляксандра Салаўяна, якія зараз адбываюць арышт. Жыве Беларусь! Мірон”.

Нагадаем, што віцебскія апазіцыянеры Б.Хамайда і А.Салаўян былі затрыманы 29 студзеня таму за тое, што вывесілі бел-чырвона-белы сцяг, а пасля асуджаны за несанкцыянаваны пікет (на 15 і 12 сутак суадносна). Зараз яны адбываюць пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць