Канцэрт “НЕЙРО ДЮБЕЛЬ” у Віцебску. Фотарэпартаж

Гурт «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ» у Вицебску. Фота Аляксандра ВеледземовічаГурт “НЕЙРО ДЮБЕЛЬ”, сваёй творчасцю ўжо не раз давеўшы праўдзівасць тытулаў Рок-каралёў і Генералаў айчыннага року, выступіў у Віцебску пасьля трохгадовага перапынку. У канцэрце таксама ўдзельнічалі гурты “ЗАТОЧКА” і “N.E.V.M.A.” з Магілёва.

Вельмі сяброўская цёплая атмасфера панавала на мерапрыемстве: лідэр гурта “Нейро Дюбель” Аляксандр Куллінковіч, як заўсёды, з першых секунд “завеў” залу – такой энэргетыцы і таленту працаваць з публікай можа пазайздросціць кожная зорка. Хэдлайнер напоўніў шчасьцем сэрцы меламанаў, якія хорам выконвалі “Зорачкі” і “Резиновый дом”. Дэбют магілёўскіх гуртоў у Віцебску выйшаў пасьпяпяховым – некалькі песень выконвалася “на біс”.

Канцэрт гурта «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ» у Вицебску. Фота Аляксандра Веледземовіча Канцэрт “Дзюбелей”, як называюць гурт аматары, быў з’арганізаваны Віцебскім прома-цэнтрам “No Logo promo”, які падтрымлівае развіццё альтэрнатыўнай музыкі і спрыяе кшталтаванню музычных густаў публікі Віцебска і ваколіц. У бліжэйшых планах “No Logo promo” канцэрты ЗМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА i WZ-Orkestra, які адбудзецца ў Віцебскай абласной філармоніі 17 лютага, і супольны выступ гуртоў “ФЛЯУС і КЛЯЙНН” (Наваполацк), “ZEITNOT” (Менск) і “ANIMAL ДЖАZ” (Санкт-Пецярбург) у КЗ “Віцебск” 23 лютага.

Канцэрт гурта «НЕЙРО ДЮБЕЛЬ» у Вицебску. Фота Аляксандра Веледземовіча

Падобнае

    3 каментарыя

    1. Віталь  
      4/люты/2008 у 14:22

      эх!
      Клёва адарваліся! ;)))

    2. bobrik  
      4/люты/2008 у 23:18 1

      Ідэя з афішай сабе вычарпала?

    3. Psixeya  
      5/люты/2008 у 12:09 2

      Вечер позитива и хорошей музыки ))))

    Каментаваць