Безпрытульныя кветки жыцця

Дзеці — тыя, для каго варта і трэба жыць. Аднак не ўсе разумеюць гэта, і таму па тых ці іншых прычынах дзеці застаюцца без бацькоў.

Праз Полацкі гарадскі дзіцячы сацыльны прытулак у 2007 годзе, годзе Дзіцяці, прайшлі 114 выхаванцаў. У прыёмныя і апякунскія сем'і аддадзены 17. У біялагічныя сем'і вернуты 67 дзяцей — на 19 больш, чым ў 2006-м. І гэта не проста лічба, не звычайная статыстыка, гэта паказальнік таго, што бацькі, у рэшце рэшт, разумеюць сваю памылку, асэнсоўваюць: роднае дзіця для іх — самае дарагое. І нікога няма бліжэй у гэтым свеце. На сённяшні дзень у Полацкім гарадскім дзіцячым сацыяльным прытулку чакаюць сваіх бацькоў 22 выхаванцы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ