Поле ратнай славы ля Гомеля

У вёсцы Гомель Полацкага раёна на базе мемарыяльнага комплексу «Поле ратнай славы» плануецца стварэнне народнага музея. Пачынаецца збор матэрыялаў.

У гады вайны на гэтай тэрыторыі дыслацыравалася брыгада імя Варашылава, якой кіраваў Дзмітрый Васільевіч Цябут. У 1943 - пачатку 1944 года 16 партызанскіх брыгад, у складзе якіх была і брыгада імя Варашылава, утрымлівалі Полацка-Лепельскую партызанскую зону. У гонар герояў-партызан у 80-я гады на беразе возера Шчаты, ля вёскі Гомель, быў узведзены мемарыяльны комплекс. А два гады назад, на лініі Полацкага ўмацаванага раёна пачалося стварэнне мемарыяльнага комплексу «Поле ратнай славы».


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць