У Віцебску пачнецца суд над “бандай Рынаса”

Неўзабаве ў Віцебскім абласным судзе пачнецца суд над удзельнікамі злачыннай арганізацыі, якая была вядома як "банда Рынаса".

Гэтая крымінальная групіроўка тэрарызіравала прадпрымальнікаў Віцебшчыны - ад "чаўнакоў" да крупных бізнэсменаў - з 1997 года. Рэкеціры абкладалі прадпрымальнікаў данінай, практыкавалі "крэдытаванне" бізнэсменаў, страхавае махлярства. На рахунку банды каля ста злачынстваў, у тым ліку крадзяжы, выкраданне людзей, пашкоджанне і знішчэнне маёмасці, рабаўніцтва. Дарэчы, на працягу амаль дзесяці год грамадзяне, якія пацярпелі ад дзейнасці злачыннай групы, звярталіся ў праваахоўныя органы. Аднак затрымалі Рынаса і яго "падначаленых" толькі ў ліпені 2006 года. Другі кіраўнік банды, нехта Ксяндзоў, нейкі час хаваўся ў Расіі. Зараз ён затрыманы, але не экстрадзіраваны ў Беларусь. На лаве падсудных хутка апынуцца Рынас і 27 членаў злачыннай групы. Па справе праходзяць амаль 60 пацярпелых. Значна большая частка людзей, якія плацілі даніну бандзе рэкеціраў, баяцца выступіць сведкамі ў судзе.

Паводле газеты "Звязда".

Меткі: ,

Чытайце яшчэ