Старшыня Віцебскага аблсавета ведае, як ствараць рэзервы для бюджэту

Старшыня Віцебскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў, выступаючы 6 лютага на пасяджэнні Рады па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце беларускага парламента, па прыкладзе Віцебскай вобласці падзяліўся з калегамі вопытам стварэння фінансавых рэзерваў для бюджэтаў першаснага ўзроўню.

Па ягонай інфармацыі, такімі рэзервамі могуць быць сродкі, атрыманыя ад продажу зямельных участкаў, зборы з нарыхтоўшчыкаў сельгаспрадукцыі, кампенсацыйныя выплаты (плата за дзіцячыя садкі, дзіцячыя школы мастацваў), пазабюджэтныя фонды, зборы з уладальнікаў сабак. Чакаецца, што ў 2008 годзе ў Віцебскай вобласці сума збору з нарыхтоўшчыкаў сельгаспрадукцыі перавысіць мінулагодні аб’ём у 3-4 разы. У студзені гэтага года толькі ў Новалукомлі за кошт акумуліравання сродкаў у пазабюджэтных фондах атрымана 4,2 мільёна рублёў, адзначыў А.Ацясаў.

Паводле БелаПАН.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць