У Віцебску пройдзе канцэрт удзельнікаў адборачнага тура дзіцячага “Еўрабачання”

У Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў 20 лютага адбудзецца канцэрт прэтэндэнтаў на ўдзел ў рэспубліканскім дзіцячым конкурсе “Песня для “Еўрабачання-2008”.

Заяўкі на ўдзел у рэгіянальным адборачным туры прымаюцца да 15 лютага па адрасе: Віцебск, вуліца Леніна, 35а, кабінет №1, або па тэлефоне 37-31-42.

Канкурсантам павінна быць ад 10 да 15 гадоў, а песня, якую яны збіраюцца прапанаваць на разгляд журы, павінна быць новай і дзіцячай. Ацэньваць творчасць юных спевакоў будуць супрацоўнікі рэспубліканскага і абласнога тэлебачання, вядомыя кампазітары, паэты, акцёры.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць