Віцебскі гарвыканкам спужаўся бел-чырвона-белага?

Старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў атрымаў з віцебскага гарвыканкаму пісьмовую адмову на сваю заяўку. Ён прасіў дазволу правесці сэрыю пікетаў пад агульным дэвізам “Рукі прэч ад палітычных партыяў!”

Як паведамляе Радыё Свабода, намесьнік старшыні Павел Лосіч забараніў праводзіць пікеты на падставе дзейнага закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Паводле Кастуся Смолікава, грамадзкія акцыі меркавалася праводзіць з 15 лютага да 1 сакавіка у самым цэнтры Віцебску - на плошчы Свабоды, каб прадэманстраваць салідарнасьць з Партыяй камуністаў беларускай (ПКБ), якой пэўны час пагражала прыпыненьне дзейнасьці. Такім чынам актывісты хацелі зьвярнуць увагу грамадзкасьці і на цяжкасці існаваньня апазыцыйных партыяў ва ўмовах палітыкі, якую праводзіць адносна іх дзяржава.

Кастусь Смолікаў не выключае, што сапраўднай прычынай адмовы з'явілася тое, што ён паведаміў у гарвыканкам, што збіраецца выкарыстоўваць на пікетах бел-чырвона-белыя сьцягі, паведамляе Радыё Свабода.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ