Для віцебскіх каталікоў праводзяцца набажэнствы і на англійскай мове

Па ініцыятыве біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна ў віцебскіх вернікаў з’явілася магчымасць наведваць святую набажэнствы на англійскай мове. Такія богаслужэнні ўжо трэці месяц праводзяцца ў парафіі Святога Духа, пробашчам якой з’яўляецца ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Ксёндз Сяргей Сурыновіч апякуецца студэнцкімі суполкамі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. Машэрава, якія знаходзяцца недалёка ад парафіі. У гэтых установах атрымліваюць адукацыю маладыя людзі з Ганы, Шры Ланкі і Індыі, многія з якіх з’яўляюцца каталікамі.

Паводле: Catholic.By, “Наша ніва”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць