Мірон вывесіў сцяг у гонар Тадэвуша Касцюшкі

Сёння ўвечары мінакі, што шлі па Кіраўскім мосце цераз Дзвіну у Віцебску, маглі бачыць бел-чырвона-белы сцяг, што лунаў над жылым пяціпавярховым домам на перакрыжаванні вуліц Кірава і Камсамольскай.

Сцяг з'явіўся а палове на восьмую вечара, паведамляе Радыё Свабода, а у 20.20 яго ўжо не было. Міліцыянты Чыгуначнага РАУС, што знаходзіцца побач з вуліцай кірава, знялі сцяг і завезлі ў РАУС.
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на вядомага віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду, якому з крыніц, вартых даверу, стаў вядомы змест прымацаванай да сцяга цыдулкі, бел-чырвона-белы сцяг сёння быў вывешаны "У гонар выдатнага ліцьвіна, сына беларускага народа, нацыянальнага героя нашай любай Бацькаўшчыны Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі". Цыдулка была падпісана Міронам.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць