Ад успышкі трыхінелёзу ў Гарадоцкім раёне пацярпелі ўжо 11 чалавек

Як ужо паведамлялі “ННВ”, у Гарадоцкім раёне зафіксавана ўспышка трыхінелёзу. Ад гэтага інфекцыйнага захворвання (яго яшчэ называюць “хваробай бракан’ераў” ці “адутлаваткай”, бо твар хворага робіцца адутлаватым) па стане на ўчарашні дзень пацярпелі ўжо 11 чалавек.

Як паведамілі ў Гарадоцкім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, 9 чалавек шпіталізаваны ў Віцебскую абласную інфекцыйную бальніцу, а двое – у мясцовую райбальніцу. Яшчэ 6 чалавек праходзяць прафілактычнае лячэнне. Першы пацыент звярнуўся да медыкаў тыдзень таму, 7 лютага.

Нагадаем, што мясцовы егер на паляванні на тэрыторыі Руднянскага лесніцтва застрэліў дзіка. З ягонага мяса да святкавання старога Новага года сям’я паліўнічага вырашыла прыгатаваць хатнюю каўбасу. У выніку сам егер, два яго сыны і іхнія сябры-студэнты, якія яе пакаштавалі, захварэлі, бо мяса не прайшло ветырынарна-санітарную экспертызу. Зараз санэпідэмслужба правярае ўвесь ланцужок людзей, якія ўжывалі мяса.

Меткі:

Чытайце яшчэ