“JUST NOW” пачынаецца з перфоманса

13 лютага ў віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва прэзентавалі свае работы ўдзельнікі мастацкага праекту “JUST NOW”, куратаркай якога выступае вядомая віцебская мастачка Галіна Васільева.

Як паведамляе Радыё Рацыя, выстава адкрылася перфомансам. Мастачка ўпісала, выкарыстоўваючы звычайную дробную соль, белы квадрат у памаранчавы круг і пасля нядоўгай паўзы запыталася ў гледачоў: “Чым заменіш соль?..” Сёлетняя, другая са дня заснавання праекту, выстава “JUST NOW” прысвячаецца 13-гадоваму юбілею Казіміра Малевіча, а таксама 90-й гадавіне са дня заснавання у Віцебску славутай мастацкай вучэльні.
У экспазіцыі больш за паўсотні твораў сучаснага мастацтва – інсталяцыяў, аб’ектаў, геаметрычных абстракцый, прадстаўленых мастакамі з Віцебска, Мінска, Полацка і Брэста, паведамляе Радыё Рацыя.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ