У Віцебску і Полацку працуюць грамадскія юрыдычныя прыёмныя

У Віцебску і Полацку пачалі працаваць першыя грамадскія юрыдычныя прыёмныя. Яны дзейнічаюць пры юрыдычных факультэтах Віцебскага і Полацкага дзяржаўных універсітэтаў.

Малазабяспечаныя грамадзяне могуць атрымаць тут бесплатную прававую дапамогу, якую двойчы на тыдзень аказваюць студэнты старэйшых курсаў на чале са сваімі выкладчыкамі-юрыстамі. Найбольшая колькасць пытанняў у наведвальнікаў узнікае ў сувязі з працоўным, жыллёвым і сямейным заканадаўствамі. Грамадскія прыёмныя займаюцца юрыдычнай асветай і ніякім чынам не замяняюць дзейнасць адвакатскіх кантор.

У бліжэйшыя дні студэнцкая служба прававой дапамогі адкрыецца ў Наваполацку пры гарадскім Цэнтры прававой інфармацыі. Акрамя таго, аддзел прававога забеспячэння па працы са зваротамі грамадзян Віцебскага аблвыканкама плануе адкрыць віртуальную грамадскую юрыдычную прыёмную на афіцыйным сайце аблвыканкама.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць