Віцебскія студэнты сёння змогуць ліставаць святому Валянціну

У вышэйшых навучальных установах Віцебска – дзяржаўным універсітэце, ветырынарнай акадэміі, тэхналагічным і медыцынскім універсітэтах – сёння будзе працаваць «Пошта святога Валянціна».

Як распавялі ў гарадскім камітэце БРСМ, у адмысловыя скрыні студэнты змогуць укінуць лісты ці віншавальныя паштоўкі з прызнаннем у каханні да сваіх абраннікаў ці абранніц або пажаданнямі сваім выкладчыкам. У ВНУ горада сёння таксама пройдуць тэматычныя вечарыны, прысвечаныя Дню закаханых. Першамайскі райкам БРСМ правядзе шоу «Каханне з першага погляду” – аналаг папулярнай некалі тэлеперадачы, а Чыгуначны райкам – гульню «Шлюбная рулетка».

Меткі:

Чытайце яшчэ