МУС тэрмінова спатрэбіліся новыя бронекамізэлькі?

Адно з прадпрыемстваў Полацка, сумеснае расійска-беларускае прадпрыемства “FGV- Polspo”, атрымала буйны заказ на бронекамізэлькі для супрацознікаў міліцыі.

Як паведамляе Радыё Свабода, па Полацку пайшлі чуткі: заказ настолькі вялікі і тэрміновы, што прадпрыемства было вымушана адмовіцца ад выканання шэрагу іншых кантрактаў. Як паведамляе Радыё Свабода, дырэктар прадпрыемства Аляксандар Буханаў спраўджвае падцвердзіў гэтую інфармацыю толькі часткова. Паводле спадара Буханава, прадпрыемства бярэ ўдзел у тэндэры на выраб партыі бронекамізэлек для ўнутраных войск, але вынікі тэндэру пакуль невядомыя. Прадпрыемства вырабляе бронекамізэлькі ўжо шэраг лет, і МУС не першы раз закупляе іх тут - да тысячы камізэлек у год, паведамляе Радыё Свабода.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць