У Гарадоцкім раёне зафіксавана 12 выпадкаў захворвання трыхінілёзам.

Адзін паляўнічы з вескі Рудня Гарадоцкага раёна напрыканцы 2007 года застрэліў у лесе дзіка. Каўбаса, якую зрабілі з таго ж дзіка, была такая смачная, што нават сын у інтэрнат пры прафтэхколледжу адвез, сяброў пачаставаць. Вось вам і вынік – 12 хворых трыхінілезам. Справа ў тым, што дзік, падстрэлены у лесе, быў пераношчыкам захворвання.

У паляўнічага спецыялісты “Гарадоцкага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” забралі 6 кг каўбас і 50 кг мяса дзіка. Так сама санстанцыя апрацавала 2 уласныя падвор’і паляўнічых, магазін, школу, ФАП, адзяленне сувязи и сельскі савет.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ